Амерыканец патрабуе ад Apple $10 млрд "за скрадзеную ідэю і дызайн" iPhone
Амерыканец патрабуе ад Apple 10 млрд долараў "за скрадзеную ідэю і дызайн" iPhone. Томас Рос з Флорыды падаў у суд на кампанію. Акрамя грошай ён спадзяецца атрымліваць 1,5% прыбытку ад продажаў Apple.
Як піша nydailynews.com, мужчына пацвярджае свае словы чарцяжамі, выкананымі ў 1992 годзе. Томас Рос сцвярджае, што гэта ён, а не Сціў Джобс, вынайшаў iPhone. Яшчэ ў 2007 годзе амерыканец звяртаўся ў суд. Ён кажа, што ў 1995 годзе спрабаваў запатэнтаваць вынаходніцтва, але не змог... аплаціць рэгістрацыйны ўнёсак.
Аднак на чарцяжах Томаса Роса можна пабачыць толькі нязначнае падабенства яго "вынаходніцтва" з iPhone.
Фота: nydailynews.com