Амерыканскі акцёр Джэрэмі Рэнер знаходзіцца ў крытычным стане
Джэрэмі Рэнер / WWD
Амерыканскі акцёр Джэрэмі Рэнер шпіталізаваны, знаходзіцца ў крытычным, але стабільным стане. Ён пацярпеў "у выніку няшчаснага выпадку падчас прыборкі снегу", піша variety.com. Падрабязнасці здарэння невядомыя. Няма даных і пра характар траўмаў.
51-гадовы галівудскі акцёр вядомы найперш па ролі супергероя Сакалінага вока ў фільмах па сусвеце Marvel.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.