Амерыканскі дэсант: навошта беларусы ЗША ідуць на выбары ў КР — эфір
Глеб Івашкевіч, Надзея Нортан і Вольга Бромэн
Спісы кандыдатаў у дэлегаты Каардынацыйнай рады складзеныя, пададзеныя, правераныя і зацверджаныя. Такім чынам, выбарчая кампанія фактычна распачалася. Што прыемна, гэтая кампанія актывізавала не толькі дыяспары непадалёк ад “цэнтраў палітычнага жыцця беларусаў”, але і краіны “далёкай палітычнай дугі” беларускай супольнасці за мяжой кшталту ЗША, Канады і шмат якіх іншых.
Што змушае беларусаў ЗША браць актыўны ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду і якія мэты яны ставяць перад сабой? Якая палітычная праграма ў выбарчага спіса "Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі" і ці ёсць яна ўвогуле? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць актывісты Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы — лiдарка выбарчага спіса "Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі", лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска Надзея Нортан, актывістка беларускай суполкі Мічыгана Вольга Бромэн і актывiст Belarus Freedom Philadelphia, прадстаўнік грамадскага руху "Краіна для жыцця" Глеб Iвашкевiч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.