Амерыканскі салдат хаваецца ў КНДР, а 90-гадовы багацей закахаўся — #ІхНоравы

Міжнародныя навіны не перастаюць здзіўляць / кадаж Еўрарадыё

Міжнародныя навіны не перастаюць здзіўляць / кадаж Еўрарадыё

Каля чвэрці людзей на зямлі сутыкаецца з дэфіцытам вады. Моцныя гэтага свету могуць вырашыць праблему, але, напрыклад, 92-гадовы медыямагнат заняты — падарожнічае па Міжземным моры з новай нявестай.

Чым яшчэ жыве свет, чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы "Іх норавы".

 

Расчараваўся ў ЗША і перабраўся ў Паўночную Карэю

Американский солдат прячется в КНДР, а 90-летний богач снова влюбился — #ИхНравы
Трэвіс Кінг / Morry Gash, AP

Амерыканскі салдат прабраўся ў Паўночную Карэю праз добра абароненую паўднёвую мяжу. Паўночная Карэя заявіла, што ён хоча знайсці прытулак ад "бесчалавечнага абыходжання і расавай дыскрымінацыі" ва ўзброеных сілах ЗША.

Падчас следства Трэвіс Кінг прызнаўся, што вырашыў перабрацца ў КНДР, бо меў непрыязнасць да бесчалавечнага абыходжання і расавай дыскрымінацыі ў войску ЗША, — паведамляе паўночнакарэйскае інфармацыйнае агенцтва KCNA. — Ён таксама выказаў гатоўнасць шукаць прытулку ў КНДР або трэцяй краіне, заявіўшы, што расчараваны няроўным амерыканскім грамадствам.

Адзначаецца, што Кінга "трымаюць пад кантролем" салдаты Паўночнакарэйскай народнай арміі.

Пентагон заявіў, што не можа праверыць меркаваныя каментары Кінга.

На думку экспэрта кансалтынгавай кампаніі LMI з Вірджыніі, былога аналітыка ЦРУ Су Кіма, гісторыя падобная на прапагандысцкі ход паўночнакарэйскага рэжыму.

Гэта магчымасць для прапаганды рэжыму зрабіць сваю справу — развярнуць сітуацыю такім чынам, каб крытыкаваць ЗША і выказваць глыбока ўкаранелую варожасць Пхеньяна да Вашынгтона.

Аналітыкі мяркуюць, што Паўночная Карэя можа паспрабаваць выкарыстаць справу Кінга, каб дамагчыся саступак ад ЗША, напрыклад, звязаць яго вызваленне з тым, што ЗША скарачаюць свае ваенныя дзеянні з Паўднёвай Карэяй.

 

Чвэрці людзей на зямлі не хапае вады

Американский солдат прячется в КНДР, а 90-летний богач снова влюбился — #ИхНравы
Высахлая рака ў Іраку / Asaad Niazi/AFP/Getty Images

25 краін, у якіх пражывае чвэрць насельніцтва свету, сутыкаюцца з экстрэмальным дэфіцытам вады. Гэта Бахрэйн, Кіпр, Кувейт, Ліван, Аман, Катар, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Саудаўская Аравія, Ізраіль, Егіпет, Лівія, Емен, Батсвана, Іран, Іарданія, Чылі, Сан-Марына, Бельгія, Грэцыя, Туніс, Намібія, Паўднёвая Афрыка, Ірак, Індыя і Сірыя.

Звесткі Інстытута сусветных рэсурсаў паказваюць, што тут рэгулярна выкарыстоўваюць 80% запасаў вады штогод.

Попыт на ваду расце ва ўсім свеце і павялічыўся больш чым удвая з 1960 года. У Еўропе і ЗША ён стабілізаваўся, у Афрыцы ж патрэба ў вадзе імкліва расце. Прагназуецца, што да 2050 года попыт на ваду ва ўсім свеце павялічыцца на 20-25%.

Паводле аналізу Aqueduct, ва ўсім свеце каля 4 мільярдаў чалавек, або палова насельніцтва свету, зазнаюць надзвычай высокі дэфіцыт вады як мінімум адзін месяц у год. Да 2050 года іх лік можа наблізіцца да 60%.

Жыццё з такім узроўнем воднага стрэсу ставіць пад пагрозу існаванне людзей, працоўныя месцы, харчовую і энергетычную бяспеку.

У дакладзе адзначаецца, што Сінгапур і Лас-Вегас змаглі расквітнець нават ва ўмовах дэфіцыту вады. Улады эканомілі ваду, выкарыстоўваючы апрасненне і іншыя метады — такія, як ачыстка і паўторнае выкарыстанне сцёкавых вод.

Аўтары даклада сцвярджаюць, што для павышэння эфектыўнасці выкарыстання водных рэсурсаў і зніжэння воднага стрэсу неабходная палітычная воля.

 

The Killers асвісталі праз рускага фаната

Американский солдат прячется в КНДР, а 90-летний богач снова влюбился — #ИхНравы
Саліст The Killers Брэндан Флаўэрс на канцэрце ў Батумі / Glen Arkadieff / Camera Press / Vida Press

У Грузіі гурт The Killers асвісталі, бо яны запрасілі на сцэну бубнача-расіяніна. У The Killers ёсць традыцыя клікаць фаната з залы, каб ён сыграў адну з песняў разам з гуртом. Так і адбылося падчас канцэрту на стадыёне Black Sea Arena. Гурт абраў гледача з плакатам "If destiny is kind I'll be your drummer tonight" ("Калі лёс добразычлівы, я сыграю з вамі на барабанах сёння").

Калі саліст The Killers Брэндон Флаўэрс даведаўся, што гэты чалавек з Расіі, то заявіў, што гэта не праблема і што ён лічыць усіх фанатаў групы "братамі і сёстрамі". Калі ён удакладніў у залы, ці не супраць яны, натоўп пачаў крычаць і свістаць, выказваючы незадаволенасць. Аднак адну песню чалавек з Расіі ўсё ж сыграў з The Killers. Частка гледачоў сышла, некаторыя крычалі "Расія — акупант".

На наступны дзень The Killers апублікавалі ў Instagram сторыз з выбачэннямі.

Мы прызнаем, што каментар, які прадугледжваў, што ўсе гледачы і фанаты The Killers з'яўляюцца братамі і сёстрамі, мог быць няправільна вытлумачаны, — адзначае група.

 

Жаніх у 92 гады

Американский солдат прячется в КНДР, а 90-летний богач снова влюбился — #ИхНравы
Руперт Мёрдак / Victoria Jones/PA

92-гадовы медыямагнат Руперт Мёрдак займеў новую нявесту. Чатыры месяцы таму раптам было абвешчана пра разрыў яго заручын з радыёвядоўцай Эн Леслі Сміт.

Са сваёй дзяўчынай Мёрдак пазнаёміўся на сямейным мерапрыемстве, якое арганізавала яго былая жонка Вэндзі Дэнг. Новай пасіяй Мёрдака зрабілася 66-гадовая Алена Жукава.

Жукава — навуковец на пенсіі. Раней яна была замужам за бізнесменам-мільярдэрам Аляксандрам Жукавым. А Мёрдак быў жанаты чатыры разы. Цяпер пара падарожнічае па Міжземным моры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі