Іх норавы: Людзі паміраюць, а насельніцтва ЕС расце — пры чым тут Беларусь?
Кароткі агляд сусветных навін / Калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Пакуль ва Украіне ідзе вайна, а ў Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі, насельніцтва Еўрапейскага саюза павялічваецца. Колькасць памерлых за мінулы год у ЕС была большай за колькасць тых, хто нарадзіўся. Чым тлумачыцца рост і пры чым тут беларусы і ўкраінцы? Як выстаяў Кіеў пад чарговымі начнымі абстрэламі і чым адкажа Польшча на размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі?
Чытаем пра гэта ў традыцыйным аглядзе сусветных навін ад Еўрарадыё.
Украіна знішчыла 20 расійскіх дронаў
Сёння ноччу войскі Расіі атакавалі Кіеў дронамі-камікадзэ і крылатымі ракетамі. Пакуль ёсць інфармацыя пра аднаго загінулага і чатырох пацярпелых.
Улады Украіны паведамляюць, што дроны, якімі Масква атакавала Кіеў, былі зробленыя ў Іране. Знішчаныя 20 дронаў і дзве ракеты "Калібр". Абломкі ўпалі ў некалькіх раёнах горада, у выніку здарыліся пажары і былі пашкоджаныя жылыя дамы.
Польшча баіцца ядзернай пагрозы
З просьбай аб удзеле краіны ў праграме Nuclear Sharing прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі звярнуўся да NATO. Гэта было зроблена ў сувязі з размяшчэннем расійскай ядзернай зброі ў Беларусі. Паводле слоў прэм'ер-міністра, цяпер існуе рэальная ядзерная пагроза і трэба рабіць усе захады бяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.