Чаму ляпіць з суседзяў "вобраз ворага" — доля КНДР? Іх норавы

Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Кароткі агляд сусветных навін / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

У адной краіне перабольшваюць знешнія пагрозы, каб людзі забыліся, што яны жывуць у галечы. Гэта не тое, пра што вы падумалі.

Штодзённымі аглядамі сусветных навін працягваем трымаць вас у курсе падзей у свеце.

 

Дык калі?

Ключавое пытанне саміту NATO у Вільні: калі да альянсу зможа далучыцца Украіна?

Узяць краіну ў NATO менавіта зараз нельга, бо тады NATO павінна будзе абвясціць вайну Расіі. І Кіеў згодны з тым, што не можа стаць сябрам альянсу проста цяпер. Але ў Вільні Уладзімір Зяленскі даў ясна зразумець: Украіна хоча ведаць, калі.

Тон Зяленскага, здаецца, раззлаваў некаторых еўрапейскіх чыноўнікаў. Напрыклад, міністр абароны Вялікабрытаніі сказаў, што, маўляў, Еўропа хацела б бачыць больш удзячнасці — яна ж спусташае свае склады са зброяй, каб дапамагаць Украіне. Міністра цытавала ВВС.

Той самы твіт, з якога ўсё пачалося

Твіт узрушыў сацсеткі. Многія карыстальнікі напісалі, што сваім рашэннем гендырэктар "зруйнаваў жыцці сваіх супрацоўнікаў".

У сакавіку інвестыцыйна-банкаўская кампанія Goldman Sachs апублікавала справаздачу, у якой гаворыцца, што ШІ можа адабраць у людзей 300 мільёнаў працоўных месцаў.

Мы спыталі ў штучнага інтэлекту — у сэнсе, у ChatGPT, — што трэба зрабіць, каб ён не адбіраў нашу працу.

— Я як штучны інтэлект не маю магчымасці забраць вашу працу. Мая мэта — дапамагаць вам з інфармацыяй і задачамі, а не замяшчаць вас.

Карацей, бойцеся не штучнага інтэлекту, а нядобрасумленных бізнесменаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі