Амерыканскі Санта Клаўс каштуе ў 4 разы даражэй за беларускага Дзеда Мароза

Амерыканскі Санта Клаўс на навагоднія святы зарабляе за адзін візіт да дзяцей ад 100 да 200 долараў. Беларускі Дзед Мароз і Снягурка абыдуцца бацькам ад 50 да 200 тысяч рублёў (прыкладна ад 22 да 88 долараў), паведамляе БелаПАН.
У сваю чаргу Санта Клаўс у Еўрасаюзе, паводле звестак сайта wynagrodzenia.pl, каштуе ад 25 еўра за 30 хвілін.

Так, у Вялікабрытаніі Санта зарабляе ад 88—143 еўра за гадзінны візіт. Брытанскую фірму або школу ён наведае за 440 еўра за тры гадзіны. У Нямеччыне яго паслугі ацэньваюць ад 40 да 70 еўра за візіт; у Бельгіі — 50 еўра; у Францыі 60 еўра.

Танней за ўсё ў краінах ЕС Санта Клаус "каштуе" ў Польшчы: ад 25 да 50 еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі