Амерыканскую актывістку-трансгендара Алок адправілі з Мінску ў Амстэрдам

Амерыканскую актывістку-трансгендара Алок адправілі з Мінску ў Амстэрдам

Трансгендарную актывістку Алок Вайд-Мэнон раніцай 1 жніўня адправілі назад у Амстэрдам. Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода" са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага мытнага камітэту і дзяжурнага афіцэра памежнага атраду "Мінск". Падкрэсліваецца, што Алок не дэпартавалі, а менавіта не пусцілі ў Беларусь згодна з 30 артыкулам "Закону аб праўным палажэнні замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства".


Як раней інфармавала Еўрарадыё, індыйска-амерыканская дзяячка ехала ў Мінск з Амстэрдаму, каб выступіць тут з лекцыяй на тэму гендарнай неканформнасці і феміннасці.


Алок адносіць сябе да гендарна-небінарных асобаў і пра сябе гаворыць, выкарыстоўваючы займеннік “мы”. Актывістка хацела распавесці пра свой досвед дыскрымінацыі, вулічнага гвалту і перажывання сістэмнай траўмы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі