Amnesty International: Новы смяротны прысуд – выклік Савету Еўропы

Выклікам Савету Еўропы назваў прэс-сакратар польскага офіса Amnesty International Войцех Макоўскі чарговы смяротны прысуд, вынесены ў Беларусі. Нагадаем, 29 чэрвеня Брэсцкі абласны суд прыгаварыў да вышэйшай меры 30-гадовага жыхара вёскі Тарацця за забойства шасці бабулек.
Войцех Макоўскі: “Мы лічым, што прысуд выданы ў чэрвені, ідзе насуперак умовам прызнання за Беларуссю спецыяльнага статуса ў Савеце Еўропы. Мы лічым, што гэта пэўны выклік Савету Еўропы, які кідае Беларусь.

Савет Еўропы зрабіў пазітыўны жэст, аднаўляючы статус. А ў той жа час апынулася, што хутка пасля гэтага выдалі новы смяротны прысуд у Беларусі. Мы асуджаем тое, што ў Беларусі зноў выдалі смяротны прысуд”.

Прадстаўнік польскага офіса Amnesty International кажа, што мараторый, які павінен быць прыняты ў Беларусі найхутчэй, мусіць быць поўным — з адменай не толькі самой смяротнай кары, але і ўласна прысуду.

Да таго ж, кажа ён, абвяшчэнне мараторыя аўтаматычна павінна азначаць паўторны перагляд гэтых спраў і замену смяротнага прысуду на пажыццёвае зняволенне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі