Анархіста Паліенку завезлі ў ізалятар на Акрэсціна замест суда

Анархіста Паліенку завезлі ў ізалятар на Акрэсціна замест суда

Суда над затрыманым актывістам анархісцкага руху Змітром Паліенкам не адбылося. Замест гэтага хлопца адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання на завулку Акрэсціна. Дата суда пакуль невядомая. Пра гэта ў каментары Радыё "Свабода" паведаміў анархіст Вячаслаў Касінераў са словаў адваката.

Як распавядала Еўрарадыё, Змітра Паліенку затрымалі ўвечары 29 студзеня. Сёння над ім мусіў адбыцца суд. 

Праваабаронцы "Вясны" кажуць, што на хлопца ёсць два пратаколы, не разгледжаныя ў судзе:

— за "выраб, распаўсюд і (альбо) захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў";

— за "непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі".

24-гадовы анархіст — былы палітвязень, які выйшаў на волю ў 2018-м, адбыўшы ў зняволенні паўтара года. 

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 30.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі