Анархісты ў Брэсце зладзілі акцыю супраць падаткаў (фота, відэа)
У Брэсце анархісты зладзілі акцыю супраць падаткаў. Яны пашкодзілі тры бігборды з сацыяльнай рэкламай аб падатках. Акрамя таго, яны намалявалі графіці супраць падаткаў.
Інфармацыю пра гэта анархісты размясцілі на сваім сайце 4 красавіка.
"Мы заклікаем усіх не плаціць падаткі, бо яны ў першую чаргу ідуць не для таго каб забяспечыць нас з вамі, а забяспечыць бяспеку і дабрабыт тым, хто мае ўладу!" — гаворыцца ў звароце анархістаў.