Анатоль Лябедзька: Брусель яшчэ выпрацоўвае прапановы ўладам Беларусі

Брусель пакуль знаходзіцца на стадыі выпрацоўкі прапановаў беларускім уладам. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН паведаміў Анатоль Лябедзька, лідэр АГП, каментуючы сустрэчу ў Варшаве лідэраў Аб'яднаных дэмакратычных сіх Беларусі з міністрам замежных спраў Польшчы Радославам Сікорскім. Сустрэча адбылся вечарам 21 кастрычніка. "Гэта адна з асноўных высноў паводле вынікаў сустрэчы. Для нас яна была вельмі карыснай, бо мы данеслі да Радослава Сікорскага сваё бачанне "хатняга задання", якое павінны выканаць беларускія ўлады на працягу паўгадавога прыпынення візавых санкцый", - паведаміў палітык.

Паводле слоў Лябедзькі, увага Сікорскага была звернута на розныя аспекты будучага Беларусі. "Для нас важна, каб будучае краіны не зводзілася проста да вырашэння геапалітычнай праблемы суверэнітэту і незалежнасці. Не менш важнае і вяртанне Беларусі да дэмакратыі. Неабходна пазбегнуць перакосу ў бок аднаго цэнаснага арыенціру", - зазначыў лідэр партыі.

Нагадаем, на сустрэчы лідэры АДС падалі кіраўніку польскага МЗС пакет прапаноў па змяненні беларускага заканадаўства, скіраваных на яго дэмакратызацыю. "Міністр замежных спраў Польшчы сказаў нам, што яны будуць максімальна выкарыстоўвацца пры распрацоўцы прапаноў беларускім уладам", - паведаміў Анатоль Лябедзька.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі