Анатоль Шумчанка выйшаў на волю пасля 5 сутак арышту
Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" быў затрыманы 27 чэрвеня, у дзень правядзення папераджальнага страйку прадпрымальнікаў.
Анатоля Шумчанку асудзілі на 5 сутак адміністрацыйнага арышту за правядзенне "несанкцыянаванай акцыі". Сёння ён выйшаў на волю з Акрэсціна, інфармуе Радыё Свабода.
Нагадаем, частка беларускіх прадпрымальнікаў сёння працягваюць пратэсты. Яны прыпынілі працу з-за немагчымасці працаваць ва ўмовах патрабаванняў уведзенага тэхрэгламента Мытнага саюза. Частка індывідуальных прадпрымальнікаў страйкуюць у Мінску, Віцебску, Гомелі, Горках, Івацэвічах.
Фота — svaboda.org