Анатоля Лябедзьку будуць судзіць

Цяпер палітык знаходзіцца ў міліцыі. Пратакол на яго склалі за акцыю 5 студзеня, калі ён і сустаршыня кампаніі “За справядлівыя выбары” Віктар Карняенка збіралі ў цэнтры Мінска подпісы за адмену аўтапошліны. Лябедзьку пагражае штраф да 50 базавых велічыняў (6,5 мільёна рублёў) або адміністратыўны арышт. Суд прызначаны на 14 студзеня, інфармуе БелаПАН.



Сёння акцыя мусіла паўтарыцца, аднак Анатоля Лябедзьку затрымалі літаральна на выхадзе з дому. Адметна, што тыдзень таму за зборам подпісаў назірала беспрэцэдэнтная колькасць праваахоўнікаў, але яны ніяк не ўмешваліся ў дзеянні двух палітыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі