Андрэй Кабякоў сёння з працоўнай паездкай наведае Барысаў
27 ліпеня прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў адправіцца з працоўнай паездкай у Барысаў, перадае БЕЛТА.
Перш за ўсё кіраўнік урада наведае будаўнічую пляцоўку завода СЗАТ "БелДжы". Таксама ён агледзіць выставу аўтамабіляў Geely, якія выпускае кампанія "БелДжы".
У праграме паездкі Кабякова таксама пазначаныя Барысаўскі завод медпрэпаратаў і філіял "Лошніца" Барысаўскага мясакамбіната. Падчас наведвання "Лошніцы" будзе разглядацца пытанне пра ўборку ўраджаю ў гаспадарках Міншчыны.