Андрэй Касціцын працягнуў сваю бамбардзірскую серыю да трох матчаў

Беларускі форвард "Манрэаля" Андрэй Касціцын набірае бамбардзірскія балы ў трох запар матчах чэмпіянату НХЛ.  Наш суайчыннік адзначыўся галявой перадачай у выязным паядынку супраць "Сан-Хасэ шаркс". Праўда, у выніку "Манрэаль" прайграў 4:6, перарваўшы сваю пераможную серыю з трох матчаў. Таксама ў гэтай гульні ўдзельнічалі беларускія форварды "Манрэаля" Сяргей Касціцын і Міхаіл Грабоўскі. Аднак выніковымі баламі яны не адзначыліся.

Лідэрам "беларускага дэсанту" ў цяперашнім чэмпіянаце НХЛ з'яўляецца 23-гадовы нападаючы "Манрэаля" Андрэй Касціцын, які набраў 43 ачкі (20 шайбаў і 23 галявыя перадачы) ў 63 сустрэчах. 33-гадовы абаронца Руслан Салей, які нядаўна перайшоў з "Флорыды" ў "Каларада", у 67 паядынках зарабіў 26 балаў (4 шайбы і 22 перадачы).  

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі