Андрэй Курэйчык адказаў крытыкам серыяла "Акрэсціна"

Андрэй Курэйчык / Еўрарадыё
Андрэй Курэйчык / Еўрарадыё

Сцэнарыст Андрэй Курэйчык адказаў крытыкам серыяла пра мінскі ізалятар на вуліцы Акрэсціна. На днях у інтэрнеце з'явіліся кадры са здымак шоў, і яны выклікалі здзіўленне і крытыку.

Курэйчык у сваім адказе звярнуўся да пісьменніцы і педагога Ганны Севярынец, якая таксама выказалася аб несвоечасовасці і стылі, які абралі для выкладання аўтары праекта.

Курэйчык задаў Севярынец тры (а насамрэч чатыры) пытанні:

  • Каму будзе лепш ад таго, што пра палітвязняў не будуць рабіць цяпер спектаклі, здымаць фільмы, пісаць кнігі і тэма будзе проста замоўчвацца? Палітвязням? Уладзе? Ці Вам?
  • Ці маральна ў прынцыпе рабіць якія-небудзь высновы, не паглядзеўшы фільм, не прачытаўшы кнігу, не праслухаўшы песню?
  • Ці маральна адбіраць у людзей права змагацца з рэжымам так, як яны ўмеюць і хочуць?
  • Ці не лічыце вы цэнзурай забарону мастаку адлюстроўваць рэальнасць у любы момант і любым спосабам, які яму неабходны, з меркаванняў "маральнасці"?

Пра мараль Севярынец пісала ў сувязі з адным з эпізодаў шоў. Высветлілася, што ў серыяле ёсць сцэна расстрэлу — гэта нібыта сон героя, тлумачыў Курэйчык. Аднак, на думку Севярынец, стыль выкладу выклікае пытанні. Выдаваць комікс за праўду — гэта "нізасьць і подласьць" і "страшная непавага да памяці тых, хто праз гэта прайшоў, і чые косткі былі выкінутыя на сметнік пры будаўніцтве аўтадарог". Яна ўспамінае пра рэпрэсіі мінулых гадоў, пра тое, што гэтая трагедыя так і не была асэнсаваная грамадствам. Але яшчэ адна трагедыя заключаецца ў тым, што "ў нас тут і без расстрэлаў — трагедыя. Дадаваць у кіно пра Акрэсціна коміксы пра неіснуючыя расстрэлы — значыць абясцэньваць тое, што адбываецца. Маўляў, без расстрэлаў не так напружана, Давайце расстраляем некаторых".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі