Андрэй Лянкевіч — пра тое, чым адметны "Месяц фатаграфіі ў Мінску"
6 верасня ў галерэі "Ў" адкрыецца пяты па ліку "Месяц фатаграфіі ў Мінску". Гэта 18 выставаў фатографаў і фотакалектываў з 10 краінаў на 7 сталічных пляцоўках. Тэма сёлетняга "месяца" — юбілей. Пра асаблівасці фестывалю разважае яго арганізатар Андрэй Лянкевіч.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіра ніжэй.