Андрэй Пачобут прэзентаваў “Сістэму Беларусь” у Гродне

У ёй паказана 20-гадовая сістэма, створаная Аляксандрам Лукашенка ў Беларуси. Паводле аўтара, перш за ўсё кніга адрасаваная польскаму чытачу, каб бліжэй пазнаёміць яго з палітычнай сітуацыяй у Беларусі.



На сённяшні дзень прэзентацыі “Сістэмы Беларусі” прайшлі ў Варшаве, Беластоку і Закапанах. Андрэй Пачобут распавёў пра водгукі крытыкаў, а таксама пра тое, чаму кнігу палічылі “палітычным трылерам”. Па яго словах, з-за складаных умоў працы не было гарантый, што кніга з'явіцца на свет. Аднак яна ўсё ж такі выйшла ў 2013 годзе ў колькасці 10 тысяч асобнікаў, з якіх зараз 6 тысяч ужо распрададзеныя ў Польшчы.



Гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут з 2006 года карэспандэнт польскага выдання “GazetaWyborcza” ў Беларусі. Актывіст Саюза палякаў на Беларусі. У 2011 годзе суд пакараў яго за “паклёп і абразу прэзідэнта” трыма гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады. У 2013 годзе абвінавачанне было знятае. Яшчэ адну крымінальную справу па тым жа артыкуле распачалі ўлетку 2012 года, але неўзабаве спынілі ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі