Андрэй Сідарэнка: Мы валодалі перавагай, але шайба не ішла ў браму

Андрэй Сідарэнка: Мы валодалі перавагай, але шайба не ішла ў браму

"У нас быў неданастрой у першым перыядзе. Пакуль увайшлі ў гульню, сапернік ужо забіў гол. Далей мы валодалі тэрытарыяльнай і гульнявой перавагай, але шайба не ішла ў браму", — так пракаментаваў галоўны трэнер мінскага "Дынама" Андрэй Сідарэнка вынікі сустрэчы з уладзівастоцкім "Адміралам". 

Хакейны матч адбыўся 31 студзеня на лёдзе "Мінск-Арэны". Сустрэча ў асноўны час завяршылася з лікам 2:2, не дапамог выявіць пераможцу і авертайм. Па булітах мацнейшымі выявіліся госці з Уладзівастока. Пройгрыш "зуброў" канчаткова перакрэсліў ім шанцы на выхад у плэй-оф КХЛ. 

Сідарэнка назваў буліты ахілесавай пятой "Дынама". 

Разам з тым трэнер падкрэсліў, што пад яго кіраўніцтвам каманда змянілася. У прыватнасці, яна змяніла тактыку. Акрамя таго, большую ўвагу цяпер надаюць беларускім хакеістам. "Мы і так стараемся даваць шанц беларусам, абмяжоўваем час легіянераў. Працягнем і далей давяраць сваім", — дадаў Сідарэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі