Андрэя Бандарэнку асудзілі на 6 гадоў зняволення
Прадпрымальніка Андрэя Бандарэнку асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі і канфіскацыі маёмасці. Як паведамляе сайт АДС, ён будзе адбываць тэрмін пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд вынесла суддзя Першамайскага раённага суду Мінску Таццяна Равінская. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны на працягу дзесяці дзён.
Нагадаем, Бандарэнку абвінавацілі ў завалоданні маёмасцю шляхам падману і злоўжывання даверам, гэта значыць махлярства ў адмыслова буйных памерах. Як паведамляла Еўрарадыё, раней ён быў асуджаны на 7 гадоў за выкраданне маёмасці з выкарыстаннем службовага становішча. Аднак пазней прысуд быў адменены і справа накіраваная на перагляд.
Сам прадпрымальнік лічыць судовы пераслед помстай за ўдзел у парламенцкай выбарчай кампаніі 2008 года і збіраецца абскарджваць яго.