Анішчанка: Беларусь пастаўляе ў Расію неякасную малочную прадукцыю
Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Расіі Генадзь Анішчанка абвінаваціў шэраг беларускіх вытворцаў у невыкананні расійскіх стандартаў якасці малочнай прадукцыі. "Праведзены маніторынг малочных прадуктаў вытворчасці Беларусі ў гандлёвых сетках РФ паказвае, што нярэдка гэта прадукцыя не адпавядае патрабаванням тэхнічнага рэгламенту па якасці", — заявіў Анішчанка РИА "Новости" 16 ліпеня.
Паводле яго слоў, у прыватнасці, спецыялісты Расспажыўнагляда ўзялі пробы беларускай прадукцыі ў маскоўскіх гандлёвых сетках и з 27 пробаў ААТ "Савушкін прадукт" 17 не адпавядалі патрабаванням, у тым ліку дзевяць па мікрабіялагічных паказчыках і дзесяць — па фізіка-хімічных.
Анішчанка заўважыў, што таксама не выкананы патрабаванні тэхрэгламенту да ўпакоўкі і маркіроўкі такой прадукцыі. Былі распачатыя 16 адміністрацыйных спраў, усе прадукты выключаныя з сеткі, накладзеныя штрафы, — цытуе словы кіраўніка Расспажыўнагляда БелаПАН.