АНТ: беларускую мову лічаць роднай 60% беларусаў
Беларускую мову лічаць роднай больш за 5 мільёнаў чалавек ці 60% беларусаў. Гэта прагучала ў эфіры тэлеканала АНТ. Верагодна, вядучая мае на ўвазе вынікі перапісу 2009 года. Праўда, тады беларускую мову назвалі роднай крыху больш за 53%.
Вынікі нядаўняга перапісу насельніцтва стануць вядомыя ў наступным годзе. Ёсць песімістычныя прагнозы, паводле якіх лічба тых, хто называе беларускую мову роднай, стане меншай.
Пры гэтым у сюжэце АНТ было заяўлена, што беларуская мова адносіцца да ліку жыццяздольных моў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.