Антон Астаповіч: за рэканструкцыю ў Гродне будзе свой Нюрнбэргскі працэс

   Старшыня рэспубліканскай рады Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч рассказаў, што ў Гродне мясцовыя прадстаўнікі арганізацыі не хочуць змагацца з уладамі. Ён прыехаў на святкаванне Дзён святога Губэрта і выступіў на грамадскім “круглым стале” “Горад святога Губэрта: сучаснасць супраць мінуўшчыны”. Спадар Астаповіч адзначыў, што Гродна – другі пасля Мінску горад у Беларусі, дзе праблема з аховай гісторыка-культурнай спадчыны стаіць вельмі востра. Сёння арганізацыя мае абмежаваныя магчымасці. Таму займаецца культурна-асветніцкай дзейнасцю і адсочвае парушэнні заканадаўства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны. Але калі ў Мінску ёсць пэўныя перамогі (адстаялі бернардынскі кляштар, дамагліся комплекснай праверкі камітэта дзяржкантролю падчас рэканструкцыі гістарычнага цэнтра), то ў Гродне нічога зрабіць не ўдалося. Улады кажыць, што пад знос ідзе тое, што не знаходзіцца пад абаронай дзяржавы. У інтэрв'ю "Еўрарадыё" Астаповіч: зазначыў: “У Гродне 33 нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасці ахоўваецца дзяржавай. Але ж шэраг каштоўнасцяў у Гродне комплексныя. У шматлікіх выпадках у складзе адной па шыфру зафіксаваны некалькі культурных аб’ектаў. Калі падлічыць гэтыя асобныя аб’екты, атрмыліваецца ў Гродне 95 помнікаў пад аховай дзяржавы. Аб’ект, які знаходзіцца ў межах комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці, можа мець асобны статус. Гэта значыць, што яму можа быць надзадзена асобная катэгорыя нават пад асобным шыфрам. Ёсць адвольнае трактаванне гэтага пункта заканадаўства”.


Юрыдычна сітуацыя патавая, лічыць спадар Астаповіч: “Праблема з тым жа Новым светам, якія не ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Калі падбіваецца права пад інтарэсы пэўных груповак – як гэта завецца? Гэта завецца карупцыяй. Зламаць гэта цяжка, але гэтым трэба займацца. У першую чаргу на ўзроўні юрыдычным. Рана ці позна сітуацыя выправіцца, рана ці позна за гэта трэба будзе адказваць – ці то ім, ці то іх нашчадкам. Той жа нюрнбэргскі працэс не адбыўся б, калі б не было дакументальнай даказальнай базы ў кааліцыі саюзнікаў. Мы збіраем гэтую базу”.

Аліна Кашкевіч, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі