Антон Кушнір выйграў канадскі этап Кубка свету па фрыстайле ў акрабатыцы
Беларус Антон Кушнір паспяхова выступіў на 12-м этапе Кубка свету па фрыстайле, які прайшоў у Канадзе. У ноч з 30 на 31 студзеня ў Монт-Габрыеле Кушнір выйграў спаборніцтвы ў акрабатыцы.
Як паведамляе сайт allsportinfo.ru, беларус абыйшоў прадстаўніка Кітая Ці Гуанпю, які заняў другое месца, на 26 балаў.
У жаночым турніры перамогу атрымала кітаянка Лі Ніна. Беларуска Асоль Слівец заняла трэцяе месца, яна адстала ад пераможцы на 17 балаў.