Антыкамуністычны форум знайшоў сабе памяшканне ў Мінску

Антыкамуністычны форум адбудзецца 3 лістапада ў мінскай штаб-кватэры Партыі БНФ. Пра гэта паведаміў старшыня аргкамітэту Алесь Міхалевіч. Раней дырэктар сталічнага Палаца культуры МАЗ адмовіў арганізатарам-антыкамуністам у арэндзе памяшкання.


Нагадаем, у пачатку лістапада ў Мінску адбудзецца міжнародная сустрэча прадстаўнікоў камуністычных партый.

У адказ на гэта па ініцыятыве грамадска-палітычных лідэраў быў створаны аргкамітэт па правядзенні антыкамуністычнага форуму “У будучыню – без камунізму”, у склад якога ўвайшлі палітык Павел Севярынец, вядомы даследчык тэмы камуністычных рэпрэсій Ігар Кузняцоў, намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч.

Мяркуецца, што ў мерапрыемстве возьмуць удзел навукоўцы, ахвяры камуністычных рэпрэсій, палітыкі, дзеячы культуры, святары, а таксама госці з Украіны і Расіі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі