Антыкрызісныя вакансіі: Патрэбны прадавец лямп. Заробак — 10 тысяч долараў
У краіне не хапае фінансістаў, бухгалтараў і дырэктараў, якім прапануюць тысячы долараў заробку. Нават Федэрацыя хакея шукае генеральнага менеджэра!
Еўрарадыё вырашыла даведацца, якія VIP-вакансіі на сёння прапануюць беларусам кадравыя агенцтвы і за якія грошы. Па словах дырэктара кадравай кампаніі “Анкор” Нэлі Міхайлоўскай, самыя запатрабаваныя прафесіі звязаныя з фінансамі і бухгалтэрыяй.
Нэлі Міхайлоўская: “Самыя запатрабаваныя – гэта ўсё, што тычыцца фінансаў і бухгалтэрыі, менавіта ў заходніх кампаніях, пажадана, у якіх ёсць нейкая вытворчасць у Беларусі ці якія плануюць адкрываць гэтую вытворчасць. Гэта самыя запатрабаваныя і самыя высокааплатныя. Другая катэгорыя – гэта кіраўнікі аддзелаў продажу ці дырэктары па продажы. Тут таксама высокія заробкі”.
Сапраўды, гартаючы аб’явы з вакансіямі, няцяжка знайсці падобныя прапановы. Напрыклад, у Расіі беларусаў чакаюць на пасаду дырэктара па продажы з заробкам у 7 тысяч долараў. Ёсць вакансіі і ў экзатычных краінах. У Венесуэле. Кіраўніку будоўлі з Беларусі там абяцаюць штомесяц па 3 тысячы долараў.
Заробак ад дзвюх тысяч долараў прапануюць у Гомелі чалавеку, які зойме пасаду камерцыйнага дырэктара. А ёсць прапановы і на 10 тысяч долараў! Кампаніі патрэбны менеджэр па продажы лямп, свяцільняў, дратоў. Прычым заробак можа быць і большым, распавёў працадаўца:
“Заробак можа быць і большым, гэта залежыць ад вас. Залежыць ён ад таго, наколькі актыўна вы працуеце, ад прыбытку. Мы на гэтую пасаду шукаем чалавека з досведам працы ў нашай сферы, але разглядаем і з досведам у іншай. Каб столькі зарабіць трэба прадаваць, трэба шмат вельмі прадаваць. Аклад гэта не асноўны заробак менеджэра, асноўнае – продажы. Хто шмат працуе, той столькі зарабляе”.
VIP-працу можна знайсці не толькі ў прыватных ці замежных кампаніях. Высокія пасады чакаюць беларусаў і ў Федэрацыі хакея. На сайце Федэрацыі вісіць аб’ява, што ім неабходныя ажно 6 новых працаўнікоў: ад генеральнага менеджэра нацыянальных зборных каманд да менеджэра па падрыхтоўцы Чэмпіянату свету-2014. Але пра заробак там пакуль не кажуць. Маўляў, усё будзе залежаць ад рэальнага чалавека.
Федэрацыя хакея: “Рэальна нам патрэбныя два чалавекі. А вакансій столькі, каб мы сабралі базу рэзюмэ, бо вакансіі будуць з’яўляцца. У 2014 годзе будзе чэмпіянат свету па хакеі, і бліжэй да гэтага часу нам будуць патрэбныя спецыялісты. Але мы хочам адразу зараз пабачыць рынак і сабраць гэтыя рэзюмэ. І ўмовы і заробак вызначаюцца пасля ўзгаднення з кіраўніцтвам і ў залежнасці ад таго, які чалавек прыходзіць”.
Цікава, што з топавых спецыяльнасцяў выпалі праграмісты. Нэлі Міхайлоўская бачыць прычыну ў крызісе.
Нэлі Міхайлоўская: “Я так разумею, крызіс ударыў па гэтых спецыяльнасцях. Праграмісты ў вялікіх кампаніях зарабляюць добра. Але калі браць асноўны такі зрэз, то я думаю ўсё ж фінансавыя дырэктары зарабляюць больш за праграмістаў”.
Між тым, паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у чэрвені сярэдні заробак беларуса быў крыху большы за 1 мільён рублёў, то бок прыкладна 350 долараў.
Фота: team.gulfstream.ua