Анжаліку Борыс аштрафавалі на мільён рублёў

Кіраўніцу неафіцыйнага Саюзу палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс аштрафавалі на 30 базавых велічынь (1 млн 50 тыс. рублёў).  Суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў яе вінаватай у арганізацыі 10 лютага ў Гродне несанкцыяванага мітынгу ў падтрымку івянецкай філіі СПБ, узначаленай Тэрэсай Собаль. Старшыня галоўнага штаба СПБ Анджэй Пачобут за арганізацыю мітынгу асуджаны на пяць сутак арышту.

Пяцісуткавым арыштам сёння пакараныя таксама актывісты арганізацыі Ігар Банцар, Мечыслаў Яскевіч і Анджэй Пісальнік.

Агулам, паведамляе БелаПАН, у гэты дзень у розных месцах Беларусі было затрымана каля 40 актывістаў аб'яднання. Яны накіроўваліся ў суд Валожынскага раёна, каб падтрымаць лідэра івянецкай філіі СПБ Тэрэсу Собаль. Усе затрыманыя неўзабаве былі адпушчаныя.  

Анжаліка Барыс заявіла, што ў сувязі з арыштамі актывістаў СПБ можа не адбыцца яе сустрэча з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім. Наведаць Варшаву Борыс збіралася на гэтым тыдні, ініцыятарам сустрэчы выступіў польскі прэзідэнт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі