Апазіцыя ў Грузіі не прызнае папярэднія вынікі парламенцкіх выбараў

Выбары ў Грузіі

Выбары ў Грузіі / currenttime.tv

Апазіцыя ў Грузіі заяўляе, што не прызнае папярэднія вынікі парламенцкіх выбараў. Пасля падліку 99,261% галасоў (3088 выбарчых участка з 3111) ЦВК аб'явіў, што перамагае "Грузінская мара" — 54,234% галасоў.

"Кааліцыя за перамены", якая аб'ядноўвае тры апазіцыйныя палітычныя суб'екты, заявіла пра "маштабную схему махлярства, каб узурпаваць уладу ў краіне" і аб'явіла пра пачатак пратэстаў з 27 кастрычніка.

"Гэта дзяржаўны пераварот, які здзяйсняе "Грузінская мара", і яна павінна адказаць за гэта ў адпаведнасці з грузінскім заканадаўствам. Але перш чым гэта адбудзецца, "Грузінскай мары" давядзецца сутыкнуцца з апазіцыяй. Мы расшыфравалі схему, па якой яны скралі выбары. Мы шкадуем, што ў нас не атрымалася своечасова расшыфраваць гэтую складаную тэхналагічную схему, і мы выявілі праблему толькі пасля таго, як выбары ўжо былі сфальсіфікаваныя", цытуе аднаго з лідэраў альянсу Ніку Гварамія JAMnews.

Амаль адначасова пра адмову прызнаць вынікі выбары заявілі лідэры палітычнага альянсу "Адзінства — Нацыянальны рух".

Оппозиция в Грузии не признаёт предварительные итоги парламентских выборов

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі