Апазіцыйная дэпутатка распавяла, як у парламенце вучылі націскаць на кнопкі
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая ў эфіры Еўрарадыё распавяла, як на працоўнай сустрэчы ў беларускім парламенце вучылі націскаць на кнопкі.
Канапацкая: "Нас вучылі націскаць на кнопкі ў Авальнай зале і на такім тэставым галасаванні нас папрасілі: націсніце хтосьці "за", а хтосьці "супраць". Аказалася, што 14 чалавек націснулі на кнопкі "супраць".
Па словах Ганны Канапацкай, усе прысутныя ў Авальнай зале здзівіліся, паколькі гэта першы раз, калі "такая вялікая колькасць" прагаласавала супраць. Нават на пробным галасаванні.
7 кастрычніка ў парламенце Лукашэнка ўбачыць Анісім і Канапацкую