Апазіцыйныя дзеячы запрасілі міністра на “Чарнобыльскі шлях” (фотафакт)
Апазіцыйныя дзеячы запрасілі міністра прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Андрэя Худыка, яго супрацоўнікаў на “Чарнобыльскі шлях” і на круглы стол, прысвечаны праблеме Беларускай АЭС. На прыём да Худыка прыйшлі лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, адзін з кіраўнікоў аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Віталь Рымашэўскі і старшыня руху “За Свабоду” Юрый Губарэвіч. Фота на сваёй старонцы ў Facebook змясціў Лябедзька. Ён палічыў пазітывам ужо тое, што перад сустрэчай з міністрам у апазіцыянераў не забралі мабільныя тэлефоны, як было ў выпадку з візітам да міністра абароны Андрэя Раўкова.
Як паведамляла Еўрарадыё, 2 красавіка арганізатары “Чарнобыльскага шляху-2018” падалі заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне шэсця і мітынгу. Яны просяць дазволіць збор людзей 26 красавіка а 18-й гадзіне каля Акадэміі навук.