Апазіцыйныя кандыдаты заўтра абмяркуюць сцэнар акцыі на плошчы 19 снежня

Некаторыя дэмакратычныя кандыдаты ў прэзідэнты плануюць сустрэцца 9 снежня і абмеркаваць сцэнар акцыі на плошчы 19 снежня. Як нагадвае БелаПАН, з ініцыятывай такой сустрэчы выступіў кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі. Пакуль існуе дамова пра сустрэчу паміж ім, Мікалаем Статкевічам і Рыгорам Кастусёвым.

Уладзімір Някляеў таксама заявіў, што ў яго ёсць прапановы па правядзенні пратэстных акцый, і ён гатовы іх абмяркоўваць з іншымі кандыдатамі 9 снежня.

У сваю чаргу, Андрэй Саннікаў адзначыў, што такія сустрэчы плануюцца, аднак паведаміў, што афіцыйнага запрашэння ён не атрымліваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі