Аперацыя "Аліцыя": з'явілася версія, чаму ракеты з Украіны не ляцяць у Беларусь

Аперацыя "Аліцыя": з'явілася версія, чаму ракеты з Украіны не ляцяць у Беларусь

Літоўскі навуковец з Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Лаўрынас Ёнавічус піша пра аперацыю "Аліцыя". Яе мэта — пераканаць Аляксандра Лукашэнку не дапусціць прамога ўдзелу беларускай арміі ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны, піша Delfi. Ёнавічус ацэньвае гэтую інфармацыю, атрыманую з французскіх крыніц, з асцярожнасцю. З яе вынікае, што "Аліцыя" праводзілася ў канцы лютага. Тады прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон тэлефанаваў Уладзіміру Пуціну, Уладзіміру Зяленскаму і нават Аляксандру Лукашэнку.

Тэлефонная размова Макрона і Лукашэнкі адбылася ўвечары 27 лютага. На той час ужо было бачна, што расійскія войскі не змаглі хутка дасягнуць сваіх мэтаў ва Украіне, панеслі значныя страты, але яшчэ заставаліся пад Кіевам.

Лаўрынас Ёнавічус піша, што французскі прэзідэнт спрабаваў пераканаць Аляксандра Лукашэнку не ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях ва Украіне ў абмен на тое, што "Украіна не будзе запускаць ракеты ў беларускія і расійскія ваенныя аб'екты на тэрыторыі Беларусі, пакуль ідуць перамовы паміж Кіевам і Масквой". Ёнавічус падкрэслівае, што так Лукашэнку ўдалося зрабіць Беларусь пляцоўкай для ўкраінска-расійскіх перамоў (да іх пераносу ў Стамбул) і "атрымаць аргумент [для Масквы], які тлумачыць, чаму Беларусь не можа ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях".

Паколькі падчас перамоў з тэрыторыі Беларусі па Украіне працягвалі наносіцца ракетныя ўдары, Кіеў і вырашыў перанесці іх з Беларусі ў Турцыю. Умовы пагаднення выкананы не былі, а Мінск страціў мінімальныя гарантыі бяспекі. Літоўскі палітолаг лічыць, што Расія не была ў іх зацікаўлена, таму "наўмысна не дала Лукашэнку вярнуць хаця б статус часткова "нейтральнага гульца". І цяпер пагроза ўдараў Украіны па ваенных аб'ектах у Беларусі ўзрасла, асабліва калі пачнецца контрнаступ.

Лаўрынас Ёнавічус лічыць, што такая сітуацыя можа прывесці да таго, што беларуская армія і далей не будзе ўдзельнічаць у вайне, альбо, наадварот, Лукашэнка стане больш актыўна дзейнічаць на карысць Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі