Аператар life:) будзе выдаваць сім-карткі без наведвання яго офісаў

Аператар life:) будзе выдаваць сім-карткі без наведвання яго офісаў

Сім-картку мабільнага аператара life:) цяпер можна атрымаць без наведвання офіса кампаніі. У сваёй галоўнай краме на праспекце Незалежнасці ў Мінску кампанія паставіла гэтак званы сімкамат. Ён дазваляе падключыцца на тарыфны план і атрымаць сім-картку на рукі аператыўна, без удзела іншага чалавека.

Цяпер пры дапамозе гэтага тэрмінала можна падключыцца на тарыфны план “Старт ё life”, даступным як грамадзянам Беларусі, так і Расіі. Для падключэння неабходны беларускі ці расійскі пашпарт, або від на жыхарства ў Беларусі.

Ахвотныя скарыстацца такой паслугай могуць праз тэрмінал азнаёміцца з тэкстам публічнай дамовы аператара, адсканаваць пашпарт або від на жыхарства, стварыць фота, каб сістэма бяспекі магла параўнаць яго са старонкай ў дакуменце. Затым трэба праз той самы тэрмінал аплаціць падключэнне і і атрымаць сім-картку і раздрукаваную дамову. Працэс падключэння такім чынам можа заняць усяго некалькі хвілінаў.

Як паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе аператара life:), сімкамат адпавядае ўсім нормам беларускага заканадаўства і дзякуючы сучаснай сістэме шыфравання забяспечвае надзейную абарону персанальных дадзеных абанента. Атрымаць картку на чужы пашпарт не атрымаецца, бо сістэма адразу выявіць неадпаведнасць фота пашпарту і адмовіць у падключэнні.

Надалей кампанія плануе ўсталяваць сімкаматы ў іншых пунктах, а таксама пашырыць пералік функцыяў тэрмінала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі