Апошні сезон “Картачнага доміка” будзе без Кевіна Спейсі

Апошні сезон “Картачнага доміка” будзе без Кевіна Спейсі

Апошні сезон “Картачнага доміка” будзе без Кевіна Спейсі. Такое рашэнне было прынятае кіраўніцтвам кампаніі Netflix з-за сэксуальнага скандалу, у які трапіў вядомы акцёр. Як інфармуе сайт ria.ru, дырэктар кампаніі па кантэнту Тэд Сарандас паведаміў, што шосты сезон папулярнага серыяла пачне здымацца ў 2018 годзе. Ён паабяцаў, што ў яго будзе “добры, крэатыўны фінал”. Раней планавалася, што ў сезоне будзе 13 серый. Цяпер жа прынята рашэнне аб іх скарачэнні да 8.

Амерыканскі серыял “Картачны домік” распавядае гісторыю пра прыдуманага кангрэсмена Фрэнка Андэрвуда, які за рэкордныя тэрміны стаў прэзідэнтам ЗША. Пры гэтым здабываў перамогу з дапамогай інтрыг і забойстваў. Галоўную ролю выконваў Кевін Спейсі. Пяць сезонаў з’явіліся ў 2013-2017 гадах. Восенню 2017-га выбухнуў скандал — акцёр Энтані Рэп заявіў, што яго, 14-гадовага хлопчыка, калісьці спрабаваў спакусіць Спейсі. Зорка “Картачнага доміка” заявіў, што не памятае такога, але прынёс прабачэнні. Пасля гэтага ў адрас акцёра пачалі з’яўляцца новыя абвінавачанні. Агулам у дамаганнях яго абвінавацілі 15 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі