Як чыноўнікі Лукашэнкі выбіралі пераноску для Умкі — зліў размовы

Аляксандр Лукашэнка і яго сабака глядзяць хакей

Аляксандр Лукашэнка і яго сабака глядзяць хакей / ТГ-канал пресс-службы Лукашенко

Тэлеканал "Белсат" апублікаваў фрагмент размовы паміж чыноўнікамі, якія абмяркоўвалі цікавы закуп. Гаворка ішла аб пераносцы для шпіца Аляксандра Лукашэнкі Умкі. З адпаведным запытам да першага намесніка начальніка "Дыпсэрвіса" Максіма Юдзіна звярнуўся першы намеснік кіраўніка спраў Лукашэнкі Мікалай Шкрэд.

"Трэба кошык на "Азёрны" купіць такі, які мы ўжо куплялі з вамі летась ці пазамінулым, пластыкавы такі, для перавозкі жывёл", — кажа Шкрэд. "Азёрны" — гэта рэзідэнцыя Лукашэнкі ў Астрашыцкім Гарадку.

"А, для беленькага?", — удакладняе Юдзін. Ён са свайго боку тэлефануе бухгалтару. Тая перапытвае, які канкрэтна патрэбны кошык — раней для Умкі закуплялі некалькі. Цікаўна, што ў гутарцы імя сабакі так ні разу і не прагучала — пераноскі шукалі для "сабачкі" або для "беленькага".

Здабыць запіс журналістам дапамаглі "Кіберпартызаны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі