Апублікаванае пагадненне аб аказанні КНР Беларусі "тэхніка-эканамічнай дапамогі"

Такім мусіць быць Нацыянальны футбольны стадыён / mip.by
Такім мусіць быць Нацыянальны футбольны стадыён / mip.by

Кітай выдасць Беларусі $51,7 млн (350 млн юаняў) на будаўніцтва Нацыянальнага футбольнага стадыёна і басейна міжнароднага стандарту ў Мінску. Пагадненне пра гэта было заключанае яшчэ ў лістападзе 2022 года, але апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале толькі цяпер.

Грошы ў ім называюцца "тэхніка-эканамічнай дапамогай". Верагодна, яны пойдуць на аплату працы кітайскіх падрадчыкаў, якія займаюцца будоўляй згаданых аб'ектаў у сталіцы Беларусі (раптоўна ўзнік "недахоп фінансавання"). Стадыён збіраюцца здаць у 2023-м. Летась там адбыўся пажар.

"Вось Нацыянальны стадыён, хутка ён з'явіцца. Хто там будзе гуляць?", пытаўся ў снежні 2022-га Аляксандр Лукашэнка ў чыноўнікаў, адказных за спартыўную галіну. Як вядома, беларускі спорт знаходзіцца пад санкцыямі. Тая ж нацыянальная футбольная зборная вымушана праводзіць свае хатнія матчы за мяжой.

Апублікаванае пагадненне аб аказанні КНР Беларусі "тэхніка-эканамічнай дапамогі"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі