Апублікаваныя пасмяротныя фота салдата, знойдзенага павешаным у Печах (18+)

Аляксандр Коржыч. Фота з ВК
Аляксандр Коржыч. Фота з ВК

У суполцы "Блізкія 21-гадовага Аляксандра Коржыча" ў сацсетцы "ВКонтакте" апублікавана некалькі фатаграфій загінулага салдата, зробленых пасля яго смерці. Здымкі зробленыя 5 кастрычніка, калі цела Коржыча прывезлі з Барысава ў яго роднай Пінск.

Асцярожна! Далей у гэтым артыкуле ўтрымліваюцца фота, якія не рэкамендуюцца да прагляду тым, каму няма 18 гадоў, а таксама асобам са слабай псіхікай. Добра падумайце, ці хочаце вы глядзець гэтыя здымкі.

Матуля салдата прыгадвае, што яе сын ляжаў у труне ў ваеннай форме. Цела суправаджалі вайскоўцы з часткі, дзе служыў Саша. Яны настойвалі на тым, каб пахаванне адбылося як мага хутчэй, аднак блізкія Коржыча вырашылі пераапрануць яго. Тады і былі зробленыя фатаграфіі.

Еўрарадыё паказала гэтыя фатаграфіі практыкуючаму патолагаанатаму. Ён лічыць, што зрабіць адназначную выснову пра прыжыццёвае ці пасмяротнае трапленне чалавека ў пятлю па знешніх прыкметах немагчыма. Для гэтага трэба даследаваць пад мікраскопам нервовыя і мяккія тканіны нябожчыка, узятыя падчас анатаміравання трупа.

Аднак родным Аляксандра Коржыча пакуль што невядома пра вынікі экспертызы, матэрыял для якой быў узяты ў барысаўскім моргу ў перыяд з 3 кастрычніка, калі цела салдата знайшлі ў падвале медроты, па 5 кастрычніка, калі яго пахавалі на могілках пад Пінскам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі