Апытанне: еўрапейцы губляюць давер да Еўрасаюза

Давер да ЕС сярод жыхароў краін, якія ў яго ўваходзяць, знізіўся да трывожна нізкага ўзроўню. Найбольш еўраскептыкаў на поўдні кантынента. У Іспаніі Еўрасаюзу давяраюць толькі 20% жыхароў (у 2009 годзе — 56%), у Італіі — 31% (чатары гады таму было 52%), у Нямеччыне — 30% (было 44%), у Францыі — 34% (у 2009-м было 42%). Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага на замову навукова-даследчага інстытута European Councilon Foreign Relations.


Іспанскі палітолаг Хасэ Ігнасіа Тарэбланка лічыць, што "сумненні ў Еўрасаюзе нагадваюць вірус" і ім ужо заразіўся ўвесь кантынент. Ён перакананы, што ў ЕС "трэба ўмацоўваць дэмакратыю": еўрапейцы павінны мець больш магчымасцяў ўплываць на палітычныя працэсы.


"Нямецкія хвалі" цытуюць словы дэпутата Еўрапарламента Юты Штайнрук: "Людзі адчуваюць страх перад заўтрашнім днём, яны баяцца за свае працоўныя месцы, за свой жыццёвы ўзровень, і віну за крызіс перакладаюць на аб'яднаную Еўропу". Цяперашнім крызісам могуць скарыстацца ў сваіх мэтах палітычныя экстрэмісты, мяркуе Штайнрук.
 

Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі