Еўрасаюз адмяняе эмбарга на пастаўкі зброі ў Сірыю

Тым не менш, як напісаў брытанскі міністр у Twitter, ЕС пакуль не прымаў ніякага рашэння пра адпраўку зброі сірыйскім паўстанцам. Дарэчы, акрамя пастаўкі зброі астатнія эканамічныя і фінансавыя санкцыі застаюцца ў дзеянні. Як інфармуе ВВС, іх працягнулі яшчэ на год.



Францыя і Вялікабрытанія актыўна настойвалі на поўнай адмене эмбарга і пастаўках узбраенняў апазіцыі, якая ваюе з рэжымам Башара Асада. Большасць іншых краін, якія ўваходзяць у ЕС, выступалі супраць адмены. Праціўнікі адмены эмбарга асцерагаюцца, што зброя можа апынуцца ў руках радыкальных ісламістаў.



Фота — EPA

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі