Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на 3 лютага па поўдні Беларусі
На 3 лютага па поўдні Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі — там чакаецца галалёдзіца.
Як паведамляе Белгідрамет, у сераду будзе воблачнае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег і мокры снег, па поўдні — з дажджом. Па поўдні ў многіх раёнах, а на астатняй тэрыторыі — месцамі, прагназуецца галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду.
Уначы тэрмометры пакажуць ад нуля па захадзе краіны да 10 градусаў марозу па ўсходзе. Удзень чакаецца -2...+3.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.