Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на панядзелак
Лета ў Беларусі / БЕЛТА
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на панядзелак, 20 чэрвеня. Сіноптыкі папярэджваюць, месцамі паветра прагрэецца да +34.
Уначы па паўночнай палове краіны чакаюцца дажджы, навальніцы.
Днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +9 да +20 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +18 да +32.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.