"Штодзённа нагадваем варшавянам пра тое, што адбываецца ў Беларусі", — кажа Зміцер Бародка.
Архіў
У Брэсце забаранілі пікет салідарнасці з палітвязнямі
20:49 16.03.2011
Брэстаўчанін Уладзімір Вуек заяўляў на 19 сакавіка пікет салідарнасці з палітвязнямі ды іх сем’ямі. Гарвыканкам даў яму адмоўны адказ.Праваабаронцу Андрэя Юрава пачнуць дапытваць аб 11:00
20:13 16.03.2011
Вядомы расійскі праваабаронца цяпер знаходзіцца ў РАЎС Савецкага раёна Мінска. Яму кажуць, што з 4 сакавіка ён "у базе неўязных" у Беларусь.Брэсцкі гарвыканкам: пікету не будзе — стадыён заняты
20:02 16.03.2011
Пікет у падтрымку палітвязняў і іх сем'яў 19 сакавіка ў Брэсце не адбудзецца.Гродзенскаму праваабаронцу прынеслі позву на дактыласкапію
19:35 16.03.2011
"Кур’ерам" выступіў афіцэр аддзела наркакантролю. Ён не змог патлумачыць атрымальніку позвы Раману Юргелю, чаму наркакантроль прыцягнуты да дадзенай місіі.Лукашэнка раіў Грыбаўскайтэ "адсунуць" Ігналіну ад мяжы
19:13 16.03.2011
Сёння літоўскі прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ згадала аб сваёй размове з беларускім калегам з нагоды будаўніцтва АЭС у Астраўцы.Грузія і Малдавія далучацца да праекта "Вікінг"
18:48 16.03.2011
Пра гэта паведаміла прэс-служба міністэрства інфраструктуры Украіны.18 сакавіка ў Віцебску — Дзень цвярозасці
18:33 16.03.2011
У гэты дзень, што прыпадае на пятніцу, жыхары горада не змогуць купіць у крамах і кавярнях спіртныя напоі.