Брэсцкі гарвыканкам: пікету не будзе — стадыён заняты
Пікет у падтрымку палітвязняў і іх сем'яў 19 сакавіка ў Брэсце не адбудзецца.
Як паведаміў БелаПАН адзін з заяўнікаў, сябра нацыянальнага камітэта АГП Уладзімір Вуек, 16 сакавіка ў гарвыканкаме яму заявілі: у правядзенні пікету адмоўлена на падставе таго, што ў гэты дзень на стадыёне "Лакаматыў" запланаваныя нарматыўныя залікі ў работнікаў МНС.
Гэты стадыён — адзінае месца, афіцыйна адведзенае ўладамі для правядзення грамадска-палітычных акцый.