Arctic Monkeys — лепшыя хэдлайнеры фестывальнага сезону
Чытачы NME склалі спіс найбольш эфектных зорак летніх фэстаў.
Arctic Monkeys названыя найбольш эфектнымі хэдлайнерамі фестывальнага сезона 2014 года. Такія вынікі апытання чытачоў часопіса NME.
Квартэт з Шэфілда набраў 31% галасоў, і такім чынам значна апярэдзіў бліжэйшых канкурэнтаў — Queens Of The Stone Age і Kasabian. Таксама ў рэйтынгу лепшых фестывальных хэдлайнераў Metallica, Arcade Fire і Paramore.
Галоўным адкрыццём фестывальнага сезону, на думку брытанскіх меламанаў, стаў рок-дуэт Royal Blood, які адыграў незлічоную колькасць шоў на ўсіх хоць крыху вядомых фестывальных палях Брытаніі, а ў верасні 2014-га яго альбом выйшаў на першыя пазіцыі ў чартах.
Паводле music.com.ua
Фота: www.gq-magazine.co.uk