Арцыбіскуп Кандрусевіч афіцыйна ўступіць на пасаду 10 лістапада
Цырымонія афіцыйнага ўступлення на пасаду новапрызначанага арцыбіскупа Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча адбудзецца 10 лістапада.
26 верасня прайшла сустрэча кіраўніка Рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі са старшынёю Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры савеце Міністраў Леанідам Гулякам. Падчас размовы “абодва бакі выказалі гатоўнасць да канструктыўнага дыялогу і ўзаемадзеяння на карысць грамадства”.
Арцыбіскуп Кандрусевіч запрасіў Леаніда Гуляку на ўрачыстую цырымонію, якая адбудзецца ў сталічным архікафедральным касцёле.
БелаПАН