Арцыбіскуп Кандрусевіч сустрэўся ў Варшаве з беларускімі студэнтамі (фота)

13 траўня адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з беларускай моладдзю, якая жыве і вучыцца ў Варшаве.
Сустрэча працягвалася 2 гадзіны. Мітрапаліт распавёў пра надзеі Каталіцкай царквы на тое, што ўлады здымуць забароны на будаўніцтва новых касцёлаў (цяпер у Мінску толькі 4 касцёлы) і пра верагоднае заснаванне каталіцкай вышэйшай навучальнай установы ў Беларусі.

Пасля сустрэчы Тадэвуш Кандрусевіч адслужыў святочнае набажэнства, прысвечанае Маці Божай Фацімскай, у касцёле айцоў Дамініканцаў.





Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі