Арганізатары "Еўрабачання" ўсё яшчэ чакаюць новую песню ад Беларусі

Арганізатары "Еўрабачання" ўсё яшчэ чакаюць новую песню ад Беларусі

Еўрапейскі вяшчальны саюз працягвае перамовы з Белтэлерадыёкампаніяй наконт песні-ўдзельніцы конкурсу "Еўрабачанне 2021". 

"Мы ўсё яшчэ вядзём перамовы з беларускім вяшчальнікам БТРК наконт прадстаўлення новай песні альбо мадыфікацыі іх цяперашняй заяўкі, каб гарантаваць, што іх заяўка адпавядае правілам конкурсу "Еўрабачанне", — паведамілі журналістам Еўрарадыё ў ЕВС.

Як распавядала Еўрарадыё, ЕВС адмовіўся прыняць песню "Я научу тебя" гурта "Галасы ЗМеста", бо пабачыў у ёй палітычны характар. Беларускім канкурсантам прапанавалі прывесці песню ў адпаведнасць з правіламі ЕВС ці памяняць яе на іншую. Іначай Беларусі пагражае дыскваліфікацыя і няўдзел у сёлетнім конкурсе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі