Арменія хоча ўступіць у Мытны саюз
Арменія вырашыла ўступіць у Мытны саюз і распачаць з гэтай мэтай неабходныя практычныя крокі.
У далейшым краіна плануе ўдзельнічаць у фармаванні Еўразійскага эканамічнага саюза. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Серж Саргсян па выніках перамоваў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Яны прайшлі 3 верасня ў Маскве.
Як паведамляе прэс-служба Крамля, Пуцін падтрымаў такое рашэнне Рэспублікі Арменія і выказаў гатовасць расійскага боку ўсяляк садзейнічаць гэтаму працэсу.
Нагадаем, што цяпер у Мытны саюз уваходзяць Беларусь, Расія і Казахстан. Масква беспаспяхова спрабуе пашырыць аб'яднанне за кошт Украіны. У снежні 2012 года пра намер далучыцца да Мытнага саюза заявіў Кыргызстан.
Фота — ria.ru