Аршанская ДАІ затрымала міліцыянта — нібыта ён сеў за руль п’яным

Аршанская ДАІ затрымала міліцыянта — нібыта ён сеў за руль п’яным

У ноч на 8 студзеня аршанская ДАІ затрымала лейтэнанта міліцыі Паўла Ш. Па версіі праваахоўнікаў, а пятай раніцы малады міліцыянт, начальнік атрада ў папраўчай калоніі №8 у Оршы, сеў за руль п’яным. Павел Ш. быў не на службе, ехаў на ўласным аўтамабілі “Вольва”.

Аршанская ДАІ затрымала міліцыянта — нібыта ён сеў за руль п’яным

Хлопец нарадзіўся ў 1997 годзе, неўзабаве яму споўніцца 22 гады. На яго старонцы “ВКонтакте” знаходзім фота таго самага Volvo.

Аршанская ДАІ затрымала міліцыянта — нібыта ён сеў за руль п’яным
Фота са старонкі Паўла Ш. ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте"

Месца жыхарства Паўла Ш. у сацсетках пазначанае як аграгарадок Межава — гэта ў дваццаці кіламетрах ад Оршы. Хлопца там ведаюць, кажуць, што ён даўно з’ехаў разам з сям’ёй і цяпер працуе ў райцэнтры.

“Добры хлопец! Як я яшчэ яго магу ахарактарызаваць? Мне смешна чуць тое, што вы кажаце”, — адказвае суразмоўца Еўрарадыё на пытанне наконт таго, ці мог Павел трапіцца за рулём нападпітку.

Бацька Паўла Ш. у тэлефоннай размове пацвярджае Еўрарадыё, што аўтамабіль яго сына спынілі супрацоўнікі ДАІ. Па словах Віктара Ш., цяпер у дачыненні да хлопца праводзіцца службовая праверка. А сітуацыя зусім не такая адназначная, як падаецца на першы погляд.

“Там дзяўчына была за рулём, — распавядае Віктар Ш. — Але падаецца ўсё так, што гэта ён [Павел Ш. — Еўрарадыё] быў за рулём. Цяпер ідзе разбор: скаргі, хадайніцтвы, працуюць адвакаты... У інтэрнэце ўжо поўна артыкулаў, што ён [Павел Ш. — Еўрарадыё] п’яны быў за рулём. Але ж гэта яшчэ не даказана”.  

Атрымаць каментарый у прэс-службе УУС Віцебскага аблвыканкаму ў Еўрарадыё не атрымалася. Ці пацягне сітуацыя якія-небудзь наступствы для кар’еры лейтэнанта, пакуль сказаць складана.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 10.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі